«Паслугачам застаецца толькі хаваць сваю паразу»
- 28.01.2025, 11:09
Беларус расказаў аб пустых участках для галасавання.
Прапаганда спрабавала паднесці дзень «самапераабрання Лукашэнкі» як вялікае і масавае свята, але нават лукашэнкаўскай тэлевізіі не ўдалося зрабіць рэпартажы з вялікай колькасцю людзей на «выбарчых участках», піша чытач сайта Charter97.org:
- Атмасфера была як на пахаванні. Людзей вельмі мала, у буфетах засталося шмат ежы.
Беларусы цвёрда паказалі сваё стаўленне да агіднага прадстаўлення, якое наладзіў рэжым.
Народ стаміўся ад дарагіх забаў аграфюрэра. Лукашысты, з усёй іх любоўю да пастановак, так і не змаглі паказаць хоць нейкую колькасць людзей. Паслугачам застаецца хаваць сваю паразу за цынічнай дэмагогіяй.