«Беларусы паказалі сваё стаўленне да шалёнага дыктатара»
- 28.01.2025, 16:45
Байкот адбыўся.
Чытач сайта Charter97.org расказаў, чаму ўладам не ўдалося прывабіць беларусаў 26 студзеня на выбарчыя ўчасткі нават таннай ежай у буфетах:
- Беларусы чарговы раз давялі, што не прадаюцца. І выдатна разумеюць, што забаўкі Лукашэнкі аплачваюцца з іх кішэні. Як і тое, што асноўная мэта дыктатуры - гэта рабаванне Беларусі. А забава ад чырвона-зялёных «артыстаў» у нармальных людзей выклікае толькі агіду.
Байкот беларусамі «выбараў» паказвае стаўленне народа да вар'ята дыктатара і створанага ім лукамор'я. Гэты факт грызе самазванцу сэрца і розум, набліжае паранаідальную істоту да магілы.
Прыкарытнай бандзе варта задумацца, колькі людзей падтрымліваюць ненавісны рэжым.