BE RU EN

Чаму войскі КНДР маглі адступіць ад лініі фронту на Куршчыне

  • 28.01.2025, 17:16

Дроны сталі для паўночнакарэйцаў вялікай праблемай.

Паўночнакарэйцы, якіх дыктатар КНДР Кім Чэн Ын адправіў у Расею для ўдзелу ў вайне супраць Украіны, не навучыліся супрацьстаяць украінскім дронам і артылерыі.

Пра гэта ў аўторак, 28 студзеня, паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка.

Паводле ягоных слоў, вайскоўцы войска КНДР панеслі значныя страты ў Курскай вобласці і праводзяць зараз з расейскімі камандзірамі і сваімі афіцэрамі "працу над памылкамі".

Паводле яго слоў, для паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Ына таксама з'яўляецца "вялікай праблемай" тое, што вайскоўцы яго войска патрапілі ў палон.

"Акрамя гэтага, ёсць дакладная фіксацыя загінулых карэйцаў", - падкрэсліў Каваленка.

Кіраўнік ЦПД дадаў, што, згодна з першапачатковымі дамоўленасцямі, Расея павінна была максімальна схаваць удзел паўночнакарэйскіх салдат у вайне супраць Украіны, але была не здольная гэтага зрабіць.

Апошнія навіны