Дроны УСУ падпалілі два расейскія НПЗ у Краснадарскім краі
- 10.02.2025, 8:06
Пачаліся пажары.
Гэтай ноччу беспілотныя лятальныя апараты атакавалі Краснадарскі край, паведамляецца аб пажары.
Як пішуць расейскія Telegram-каналы, пад ударам дронаў апынуліся два нафтаперапрацоўчыя заводы ў Афіпскім і Славянску-на-Кубані, там чулі выбухі і работу супрацьпаветранай абароны.
У пасёлку Афіпскі відавочцы знялі на відэа пажар.