BE RU EN

«Там нейкі вайсковец-уцякач. Глядзі! А то уцячэ»

  • 10.02.2025, 11:30

ГУВ апублікавала цікавую размову расейцаў.

Жыхары расейскага памежжа баяцца вайскоўцаў акупацыйнага войска Расейскай Федэрацыі, якія ўцякаюць са сваіх пазіцый.

Пра гэта заяўляюць у Галоўнай управе выведкі Міністэрства абароны Украіны, спасылаючыся на адзін з перахопаў. На апублікаваным у сацыяльнай сетцы «Фейсбук» запісе можна пачуць размову двух жыхароў Бранскай вобласці, якія абмяркоўваюць уцекача:

«На дварэ не гуляеш? А чаго ты не гуляеш? Там нейкі вайсковец, які ўцёк. Глядзі! А то ўцячэ».

Апошнія навіны