Прэзідэнт Эстоніі прапанаваў увесці поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расеі
- 10.02.2025, 9:17
ЕЗ трэба ўзмацніць незалежнасць ад расейскіх энэргарэсурсаў.
Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс заклікаў партнёраў абмеркаваць увядзенне гандлёвага эмбарга супраць Расейскай Федэрацыі.
Як вядома, у нядзелю, 9 лютага, у Вільні сустрэліся лідары краін Балтыі і Польшчы. Карыс напісаў у мікраблогу X, што Еўрапейскі Звяз павінен яшчэ больш узмацніць незалежнасць і спыніць імпарт расейскіх энэрганосьбітаў на сваю тэрыторыю:
«Мы нават павінны сур'ёзна разгледзець магчымасць поўнага гандлёвага эмбарга супраць Расеі».