FT: Крэмль баіцца страціць кантроль над Цэнтральнай Азіяй
- 10.02.2025, 10:22
Вайна ва Украіне падарвала пазіцыі РФ у гэтым рэгіёне.
Унутраная справаздача рас5йскага ўрада, якая была пададзеная яшчэ ў красавіку 2024 года, паказала тое, як вайна Расеі супраць Украіны нанесла шкоду сувязям з некаторымі з яе найбліжэйшых супольнікаў.
Як піша выданне Finansial Times (FT), у аналізе прызнаецца, што заходні санкцыйны ціск змог убіць клін паміж Крамлём і яго блізкімі гандлёвымі партнёрамі. У справаздачы гаворыцца, што амбіцыі Масквы ў аднаўленні доступу да сусветнага гандлю, паставіўшы РФ у цэнтр еўразійскага гандлёвага блока, які будзе канкурыраваць са сферамі эканамічнага ўплыву ЗША, ЕЗ і Кітая.
Расейскія ўлады нацэліліся на стварэнне "макрарэгіёну" як важнага доўгатэрміновага праекта, які перажыве ўсе перамовы з Захадам аб будучыні Украіны, каб дапамагчы ўмацаваць яе пазіцыі на "глабальнай арэне", гаворыцца ў справаздачы.
“Новы блок злучыць Расею з глабальным поўднем, даўшы кожнаму боку доступ да сыравіны, развіваючы фінансавыя і транспартныя сувязі і аб'ядноўваючы іх праз агульны “светапогляд [...], дзе мы пішам правілы для новага свету [і маем] нашу ўласную палітыку санкцый”, - сцвярджаецца ў справаздачы.
Пры гэтым, у справаздачы гаворыцца, што заходнія краіны паспяхова пагражалі краінам Цэнтральнай Азіі, прымушаючы іх выконваць санкцыі з дапамогай падыходу "бізуна і перніка". Тым часам супольнікі Расеі атрымалі выгаду з санкцый, выцясняючы расейскі бізнэс са сваёй хатняй юрысдыкцыі.
У справаздачы прызнаецца, што Расеі давядзецца “гуляць у доўгую гульню”, каб утрымаць краіны Цэнтральнай Азіі ў сваёй арбіце. Таксама ў дакуменце пазначана, што перамогі Расе ў вайне супраць Украіны будзе недастаткова для спынення заходняга санкцыйнага ціску. "Шчыльныя стасункі з Расеяй будуць крыніцай цяжкасцяў", - гаворыцца ў справаздачы.
У сувязі з гэтым у справаздачы адзначаецца, што краінам давядзецца "прыняць пастанову аб сваёй пазіцыі ў дачыненні да Расеі".
Выданне адзначыла, што Казахстан, у якога найбуйнейшая эканоміка рэгіёну, асудзіў вайну РФ супраць Украіны, адмовіўся прызнаць анэксію ўкраінскіх тэрыторый і зрабіў спробу прадэманстраваць выкананне заходніх санкцый. Аднак суседні Кыргызстан смела стаў на бок РФ і стаў важным пунктам на шляху ўхілення ад заходніх санкцый.