BE RU EN

У Менску загарэўся новы тралейбус МАЗ

  • 10.02.2025, 11:17

Узгаранне адбылося ў мікрараёне Чыжоўка.

У Мінску, у мікрараёне Чыжоўка, на вуліцы Ташкенцкай, адбылося ўзгаранне новага тралейбуса МАЗ-303Т. Відэа з месца здарэння з'явілася ў сацыяльных сетках, піша "Тэлеграф".

На кадрах, знятых відавочцамі, відаць, як з-пад даху тралейбуса, які стаіць ля краю праезнай часткі, вырываецца густы дым. Кіроўца, забраўшыся на дах, спрабуе патушыць узгаранне з дапамогай вогнетушыцеля. Вакол тралейбуса стаяць людзі.

Афіцыйнай інфармацыі аб прычынах узгарання на гэты момант няма. Мяркуючы з усяго, інцыдэнт адбыўся 9 лютага. Невядома таксама, як менавіта ўдалося даць рады ўзгаранню і што канкрэтна загарэлася.

Апошнія навіны