BE RU EN

Нацбанк Беларусі анансаваў выпуск манеты наміналам 100 рублёў

  • 10.02.2025, 11:36

Манета будзе вырабленая з золата 999,9 пробы.

Нацыянальны банк Беларусі абвясціў аб падрыхтоўцы да выпуску ў 2025 годзе новай залатой інвестыцыйнай манеты "Славянка" наміналам 100 беларускіх рублёў. Манета будзе выраблена з золата 999,9 пробы, яе маса складзе 15,55 грама (1/2 тройскай унцыі), а тыраж абмяжуецца 3 тысячамі экзэмпляраў, піша Onliner.

Дызайн манеты захавае вядомы мастацкі вобраз маладой жанчыны з дзіцем на руках у асяроддзі дзвюх птушак - па аналогіі з ужо выпушчанымі інвестыцыйнымі манетамі серыі.

На думку Нацбанка, новы выпуск пашырыць магчымасці ўкладанняў у каштоўныя металы і дапоўніць лінейку ўжо існых зліткавых манет.

На гэты момант у Беларусі ў абарачэнні знаходзяцца:

залатая "Славянка" наміналам 50 рублёў (маса 7,78 г, 1/4 тройскай унцыі),

сярэбраная “Славянка” наміналам 20 рублёў (маса 31,10 г, 1 тройская унцыя).

Апошнія навіны