Politico: Еўропа рыхтуецца да маштабнага захопу расейскіх танкераў
- 10.02.2025, 17:59
Ідуць закулісныя перамовы.
Еўропа імкнецца абмежаваць ценявы флот краіны-агрэсаркі Расеі цягам шэрагу інцыдэнтаў у Балтыйскім моры.
Пра гэта ў панядзелак, 10 лютага, піша Politico.
Журналісты нагадваюць, што ў снежні 2024 года фінскія ўлады ў ходзе аперацыі з прымяненнем агнястрэльнай зброі захапілі судна Eagle S, падазраючы яго ў сабатажы.
"Затрыманне судна, якое перавозіла 100 000 барэляў нафты з Санкт-Пецярбурга, стала сенсацыйным момантам і, падобна, новым фронтам ва ўтоенай вайне паміж Расеяй і Захадам", – адзначае Politico.
Цяпер, піша выданне са спасылкай на двух дыпламатаў Еўразвязу і двух чыноўнікаў урада, еўрапейскія краіны вядуць закулісныя перамовы аб маштабных захопах нафтавых танкераў Масквы ў Балтыйскім моры.
Таксама краіны ЕЗ распрацоўваюць новае заканадаўства, каб гэтыя намаганні былі юрыдычна абгрунтаваны. Сярод прапаноў, якія разглядаюцца, выкарыстанне міжнароднага права для захопу суднаў праз экалагічныя ці пірацкія прычыны. Калі гэта не ўдасца, краіны могуць прымаць самастойныя пастановы, супольна ўводзячы новыя нацыянальныя законы для арышту караблёў у больш далёкіх марскіх зонах.