BE RU EN

Белстат назваў самыя ўлюбёныя прадукты харчавання ў беларусаў

  • 10.02.2025, 12:43

На першым месцы не бульба.

Белстат апублікаваў звесткі аб змяненнях пераваг беларусаў пры куплі тавараў у крамах.

Звесткі статыстычнае ведамства падае за 2024 год у параўнанні з 2023-м.

Летась продажы морапрадуктаў у Беларусі выраслі на 26,6%! Беларусы купілі 8 тысяч тон дарункаў мора.

Але не толькі марскія насельнікі сталі часцей з'яўляцца на нашых сталах. Гародніна таксама не адстае!

Бульба - +13,7%

Цыбуля - +9,1%

Белакачанная капуста - +5,9%

Свежыя агуркі - +13,7%

Буракі - +13,5%

Попыт на якія прадукты упаў?

У статыстычнай справаздачы таксама прадстаўлены звесткі аб тым, якія прадукты харчавання сталі менш папулярныя:

Кансервы і прэсервы з рыбы - -15,5%

Ялавічына - -11,7%

Свініна - -6,4%

Таксама знізіліся продажы цукру на 5,6%, аўсянкі і шматкоў з яе - на 8,6%, грэчкі - на 2,2%, рысу - на 2%, макароны - на 3,6%.

Апошнія навіны