BE RU EN

Азербайджан абвясціў расейскага дэпутата-баксёра Валуева персонай нон грата

  • 10.02.2025, 14:57

Расеец пачаў пагражаць азербайджанскай дыяспары.

Дэпутату Дзярждумы РФ, баксёру Мікалаю Валуеву забаранілі ўезд у Азербайджан, ён абвешчаны персонай нон грата, паведаміў МЗС рэспублікі.

Баку растлумачыў сваю пастанову абразлівымі і пагрозлівымі выказваннямі з боку Валуева.

«Са шкадаваннем даводзіцца канстатаваць, што ўсе гэтыя дэпутаты, якія выступілі супраць нашай краіны, з'яўляюцца чальцамі кіроўнай партыі Расеі «Адзіная Расея», - гаворыцца ў паведамленні.

На мінулым тыдні Валуеў у сваім тэлеграм-канале актыўна каментаваў патрабаванне ўладаў Азербайджана закрыць прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва – «Рускі дом».

«А гэта ўсё з «дружбы народаў», сфер уплыву і пра панцюркізм. Неспакой, так бы мовіць, за чысціню стасункаў. Наколькі вядома ў Расеі няма такой структуры нешта кшталту Азёрсупрацоўніцтва. Затое ёсць шматлікія «дыяспары». І гэтыя дыяспары не пра культурніцкі абмен. Хутчэй пра грошы. І вельмі вялікія», - напісаў Валуеў (арфаграфія аўтара захаваная).

На думку дэпутата, у дыяспар «не заўсёды грошы легальныя», і прапанаваў «прыгледзецца да [дыяспар] яшчэ больш уважліва».

Апошнія навіны