Анансаваны афіцыйны мяч фіналу Лігі чэмпіёнаў-2025
- 10.02.2025, 17:23
Вызначальны матч пройдзе ў канцы траўня.
Кампанія Adidas прадставіла афіцыйны мяч, якім згуляюць каманды ў фінале Лігі чэмпіёнаў сезона-2024/25.
Фота апублікаваныя ў сацсетцы X, піша «Зеркало Недели».
Дызайн вырабу традыцыйна створаны з выкарыстаннем традыцыйных зорак ЛЧ белага колеру, а таксама шасцікутнікаў з выкарыстаннем зялёнага і цёмнага колераў. Графічныя элементы на мячы прысвечаныя вядомым сімвалам Баварыі - Альпам, Ангельскаму саду і хмелю.
Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 31 траўня ў Мюнхене на стадыёне «Альянц Арэна».
Нагадаем, у гэтым сезоне замест групавога этапу Ліга чэмпіёнаў праходзіла ў фармаце адзінай лігі, у якой кожная з каманд згуляла па восем матчаў з рознымі спаборнікамі. Восем найлепшых клубаў выйшлі ў 1/8 фіналу, а яшчэ 16 выступяць у стыкавых паядынках.