«Украіне ўдалося пераламаць класіку вайсковай навукі»
- 10.02.2025, 17:50
УСУ зрабілі немагчымае.
Першы намеснік камандзіра 3-й асобнай штурмавой брыгады УСУ, падпалкоўнік Кірыл Беркаль мяркуе, што Украіна пераламала класіку вайсковай навукі.
Аб гэтым ён сказаў у эфіры «Грамадскага радыё»:
«3-і год і другое войска свету яшчэ нават Данбас не ўзяло. А гэта першачарговая мэта іх «СВА». А мы тады думалі, што пратрымаемся месяцы тры, параўноўваючы сілы. Цяпер Украіна ўжо зрабіла немагчымае».
Кірыл Беркаль адзначае, што «Украіна пераламала класіку вайсковай навукі. Яна праявіла вайсковае мастацтва. І дзякуючы гэтаму мы дагэтуль перамагаем».
Раней ён таксама расказваў, што на гэты момант у расейскім войску ёсць пяхота. Аднак сітуацыя з тэхнікай - ужо нашмат горшая:
«Так, у іх яшчэ крыху ёсць. Яны кідаюць гэта ў бой, і яно гарыць. Яны прыцягваюць дурняў у сваё войска. Траціна - з турмы. Яшчэ траціна, каб не патрапіць у турму. А другая траціна - саўкі, якія едуць ваяваць з амерыканцамі на ўкраінскай зямлі».