Маўзалей Леніна закрываюць у Маскве
- 10.02.2025, 19:12
Што будзе з целам «правадыра».
Уваход у Маўзалей В.І. Леніна на Краснай плошчы ў Маскве будзе закрыты з 18 лютага да 14 красавіка 2025 года для прафілактычных работ, паведамілі ТАСС у прэс-службе Федэральнай службы аховы (ФСТ) Расеі.
Там удакладнілі, што доступ будзе закрыты і да некропаля ля Крамлёўскай сцяны.
Маўзалей могуць закрываць на прафілактычныя працы два разы на год, іх склад звычайна не выдаецца. У 2017 годзе спецыялісты Усерасейскага інстытута лекавых і араматычных раслін займаліся паляпшэннем захаванасці забальзамаванага яшчэ ў 1924 годзе цела Леніна.