Паліна Шарэнда-Панасюк: Кожны беларускі палітвязень – герой
- 10.02.2025, 23:01
Іх трэба падтрымліваць як маральна, так і матэрыяльна.
Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла першую прэс-канферэнцыю ў Вільні. Яна, сярод іншага, заклікала актыўна дапамагаць палітвязням.
– Што вы параілі б зрабіць для палітвязняў, якія ўжо выйшлі на волю?
– Кожнаму я сказала б, што ён герой, каму ўдалося выжыць у так званай Паўночнай Карэі. Гэтых людзей неабходна падтрымліваць як маральна, так і матэрыяльна.
Нам усім трэба быць разам! – такімі словамі закончыла свой выступ былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.