BE RU EN

Трактар рассыпаў вялізныя цюкі сена на скрыжаванні ў Берасці

  • 11.02.2025, 10:00

Фотафакт.

Берасцейскім кіроўцам раніцай 11 лютага давялося павысіць пільнасць пры руху на адным з гарадскіх скрыжаванняў, дзе трактар рассыпаў вялізныя цюкі з сенам, піша «Виртуальный Брест».

Паводле папярэдняй інфармацыі, сена выпала з трактара пры павароце на скрыжаванні вуліц Ковельскай і Мытнай.

Відавочцы адзначаюць, што дарога была часткова перацятая, а аўтамабілістам давялося лавіяваць паміж цюкамі.

На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны