BE RU EN

«Доўга чакалі жанчыну з «гутаркі»

  • 11.02.2025, 10:59

Што адбываецца на польска-беларускай мяжы.

Праваабаронцы з «Вясны» 9 лютага паведамілі аб узмоцненым кантролі і затрыманнях на межах Беларусі з Польшчай і Літвой. Як і раней, у людзей правяраюць тэлефоны. Сярод іншага, сілавікі глядзяць гісторыю пошукавых запытаў у Google - іх цікавіць, якія запыты ўводзіў чалавек.

Журналісты BGmedia прачыталі, што на мінулым тыдні і ў пачатку гэтага пісалі карыстальнікі памежных тэлеграм-чатаў аб праверках тэлефонаў і допытах на беларускай мяжы.

У прымежных чатах пра допыты беларусаў пішуць завуалявана, называючы іх «гутаркамі», «размовамі»:

«13.55 - першыя пад шлагбаумам, адразу заехалі на мяжу РП. 14.55 - пашпартны кантроль у палякаў. 15.30 - выехалі ад палякаў, адразу заехалі да беларусаў. Шмат чалавек забралі на размову. А 18.20 выехалі з мяжы».

«Уроцлаў - Пінск. А 19.15 прыехалі на польскую мяжу, адразу пад шлагбаум. А 22.55 прайшлі беларусаў. А 00.05 выехалі ад беларусаў. Больш за гадзіну чакалі чалавека з гутаркі. Разам: амаль 5 гадзін».

«РП - РБ. 11.55 - мяжа, першыя ля шлагбаума. 13.40 - пашпартны РБ. 15.27 - выехалі з мяжы. Разам: амаль 3,5 гадзіны (каля гадзіны чакалі некалькіх чалавек з размовы). У асноўным усіх на сканер, але некаторых выбарачна глядзелі ўручную».

«Варшава - Менск, 05.02.25. А 00.40 пад'ехалі да шлагбавма РП (перад намі 3 аўтобусы). А 03.40 выехалі з ПП РП. А 06.05 пашпартны кантроль РБ. А 07.53 выехалі з ПП РБ (доўга чакалі людзей). Разам: мяжа 7+ гадзін».

«РП - РБ. Прыехалі на мяжу а 02.50, адразу за шлагбаум, у чарзе 2 аўтобусы перад намі. А 04.00 прайшлі РП і на мосце сустрэлі аўтобус, які з'ехаў 30 хвілін таму. Стаім на першым шлагбауме РБ. Заехалі ў РБ, а тут яшчэ 4 аўтобусы перад пашпартным [кантролем]. [07.36] Грузімся ў аўтобус, кагосьці павялі на размову».

«А19.50 прыехалі на мяжу, адразу запусцілі за шлагбаум. А 20.49 прайшлі палякаў. А (час беларускі) 01.24 прайшлі мост. А 02.23 прайшлі беларускі кантроль. А 03.14 дачакаліся людзей з размовы. Абедзве мяжы: 6 гадзін».

«РП - РБ. Час польскі. 06.02. А 00.40 прыехалі на мяжу (перад намі 5 аўтобусаў). А 04.00 прайшлі палякаў. А 08.10 выехалі з бел. межы. Разам: 7,5 гадзін. Павольна рухаліся па мосце і доўга чакалі жанчыну з допыту».

«РП - РБ. 09.02.25. А 23.25 прыехалі да палякаў, нуль аўтобусаў. А 23.36 заехалі да беларусаў. А 23.46 прайшлі пашпартны. Аднаго пасажыра павялі на размову. А 01.35 прайшлі мытню. А 01.40 выехалі».

«Нядзеля. 09.55 – памежны пераход Літвы, адразу заехалі. А 10.20 прайшлі Літву. Да 12.20 (час ужо РБ) прайшлі беларусаў, рэчы на стужку, пару чалавек прасілі адкрыць валізкі, чакаем чалавека з размовы. Выехалі з ПП «Беняконі» а 12.45. Абедзве межы амаль 2 гадзіны».

Апошнія навіны