Украінскія дэсантнікі здзейснілі імклівы манеўр у Курскай вобласці
- 11.02.2025, 11:22
Наступальныя дзеянні паказалі відэа.
Дэсантнікі 82 асобнай дэсантна-штурмавой Букавінскай брыгады Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных Сіл Украіны паспяхова правялі наступальныя дзеянні на адным з кірункаў Курскай вобласці РФ.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ўправу камунікацый камандавання ДШВ УСУ.
Управа апублікавала відэа, як адбываліся наступальныя дзеянні падраздзяленняў ДШВ і іншых складнікаў сіл УСУ.
«У выніку імклівага і нечаканага для супраціўніка манеўру, былі занятыя новыя рубяжы і значна палепшанеа тактычнае становішча», - гаворыцца ў паведамленні.
Наступальныя дзеянні адбываліся ў шчыльным узаемадзеянні з падраздзяленнямі сіл падтрымкі, баявога і лагістычнага забеспячэння.