BE RU EN

Паліна Шарэнда-Панасюк: Лукашэнку трэба даціскаць

  • 11.02.2025, 15:24

Патрэбны новыя санкцыі.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былая палітычная зняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла першую прэс-канферэнцыю ў Вільні. Вядомая апазіцыянерка патлумачыла, чаму важна ўводзіць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

- Зняць сёння санкцыі азначае дараваць тое, праз што прайшлі палітвязні. Гэта недапушчальна. Думаю, што мы павінны заняць цвёрдую маральную пазіцыю наконт таго, што рэжым Лукашэнкі - тэрарыстычны.

Якія могуць быць перамовы з тэрарыстамі, калі ў іх застаецца магчымасць браць новых закладнікаў? Тэрарыстаў трэба даціскаць, каб у іх не было магчымасці браць новых закладнікаў.

Апошнія навіны