BE RU EN

Будуць судзіць уладальніка згарэлага ў Віцебску гандлёвага цэнтра

  • 11.02.2025, 15:52

Віктара Вялюгу судзяць паводле пратэстнага артыкула.

За "распаўсюджванне экстрэмізму" будуць судзіць Віктара Вялюгу - дырэктара ГЦ "Беларусь", дзе летась 13 снежня адбыўся вялікі пажар, піша "Віцебская Вясна".

Разгляд справы вядомага ў Віцебску бізнэсоўцы, распачатай паводле ч.2 арт. 19.11 КоАП, прызначаны на 19 лютага, ён пройдзе ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска.

Суддзёй прызначана Кацярына Цыбульская - у асноўным ёй у гэтым судзе аддаюць палітычныя адміністрацыйныя палітычныя справы.

Неўзабаве пасля пажару ў гандлёвым цэнтры Віктар Вялюга быў затрыманы: афіцыйныя СМІ паказалі яго ў кайданках. Паводле папярэдняй версіі, пажар у гандлёвым цэнтры адбыўся праз няякасную праводку. Ці прызналі ўладальніка ГЦ адказным за парушэнне, невядома. Відавочна, што ён на волі.

Пасля пажару ў ГЦ “Беларусь” у медустановы трапілі два дзясяткі пацярпелых. Будынак цэнтра прызнаны непрыдатным для далейшага выкарыстання, яго плануюць зруйнаваць.

Апошнія навіны