BE RU EN

У Беларусі ідзе праверка боегатоўнасці ўзброеных сілаў

  • 11.02.2025, 20:15

У войскі накіроўваюць тэхніку прадпрыемстваў.

Ва Узброеных сілах прадаўжаецца праверка баявой гатоўнасці. Цяпер у войска прыбываюць не толькі набраныя позвамі ваеннаабавязаныя, але і цывільная тэхніка. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны.

«Пачаты прыём аўтамабільнай тэхнікі, якая паступае з прадпрыемстваў народнай гаспадаркі. Вайскоўцы праводзяць дэталёвы тэхнічны агляд і размяркоўваюць тэхніку ў падраздзяленні на прызначэнне», – паведамілі ва ўстанове.

Адзначаецца, што на час збораў за мабілізаванымі захоўваецца месца працы і сярэдні заробак. Акрамя таго, усім вайскоўцам безнаяўна выплачваецца грашовае забеспячэнне. Ягоны памер не паведамляецца.

Мінабароны Беларусі раніцай 3 лютага паведаміла пра пачатак праверкі боегатоўнасці. У сувязі з гэтым ваенкаматы «выконваюць задачы набору і пастаўкі вайскоўцаў і транспартных сродкаў у камплектаваныя воінскія часткі».

Апошнія навіны