BE RU EN

Трамп накіруе міністра фінансаў ва Украіну

  • 11.02.2025, 20:48

Скот Бесэнт прыедзе ў Кіеў на гэтым тыдні.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пастанавіў скіраваць кіраўніка Мінфіна Скота Бесэнта ва Украіну для перамоваў з прэзідэнтам краіны Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта Трамп паведаміў у сваёй сацсетцы Truth Social.

«Гэтая вайна павінна хутка скончыцца – занадта шмат смерцяў і разбурэнняў. ЗША выдаткавалі мільярды даляраў па ўсім свеце, а вынікаў мала. Калі Амерыка моцная, у свеце пануе мір», – напісаў Трамп.

Bloomberg са спасылкай на знаёмыя з пытаннем крыніцы паведаміў, што Бэсэнт накіруецца ў Кіеў на гэтым тыдні.

Апошнія навіны