Калі бацькам, якія працуюць, у Беларусі належыць дадатковы перапынак?
- 12.02.2025, 10:15
Высвятляецца, такое права ёсць.
Галоўная прававая інспектарка працы Гарадзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Валянціна Таўрэль расказала, у якім выпадку працоўным бацькам могуць даць дадатковы перапынак. Высвятляецца, такая норма прапісаная ў артыкуле 271 Працоўнага кодэкса нашай краіны.
Гаворка ідзе пра бацькаў, якія выхоўваюць дзяцей без маці праз ейнае працяглае (больш за месяц) знаходжання ў арганізацыі аховы здароўя і з іншых прычын. Так, самотныя бацькі або апекуны маюць права на гарантыі, якія даюцца заканадаўствам, калектыўнай дамовай і пагадненнем працоўнай маці.
Паводле слоў спецыяліста, беларускам, у якіх ёсць дзеці да паўтара года, акрамя агульнага перапынку для адпачынку і харчавання, наймальнік можа дацт дадатковы для кармлення дзіцяці. Усё гэта аналагічным чынам распаўсюджваецца і на бацькаў, якія гадуюць малечу самі праз смерць маці, пазбаўлення яе бацькоўскіх правоў, працяглага знаходжання ў шпіталі і з іншых прычын, патлумачыла Валянціна Таўрэль.