У рэжым не хочуць укладваць грошы
- 12.02.2025, 12:43
Інвестыцыі ў лукашэнкаўскую эканоміку падаюць.
За 2024 год замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі 6,9 млрд даляраў - на 10,4% менш, чым у 2023-м (7,7 млрд), вынікае са звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У выглядзе прамых замежных інвестыцый (74,8% усяго аб'ёму) паступіла 5,2 млрд даляраў (5,8 млрд; -10,3%).
Інвестыцыі з Беларусі за мяжу склалі 4,9 млрд даляраў (5,7 млрд; -14%). На дзель прамых інвестыцый прыпала 80,8 асдотка ўсіх накіраваных за мяжу інвестыцый.
У справаздачы не ўлічваліся банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, Банк развіцця, а таксама бюджэтныя арганізацыі.
Сёлета Белстат не ўказаў асноўныя краіны, з якіх паступілі інвестыцыі, а таксама дзяржавы, у якія інвесціравалі беларусы.
У 2022 годзе ў рэальны сектар эканомікі Беларусі замежныя інвестары ўклалі 7 млрд. даляраў, у 2021-м — 8,7 млрд. даляраў.