Fox News: Пасланнік Трампа тры гадзіны размаўляў з Пуціным у Маскве
- 12.02.2025, 12:48
Прэзідэнт ЗША заявіў, што ўгода можа стаць важным крокам на шляху да заканчэння вайны.
Пасланнік Трампа ў пытаннях Блізкага Усходу Стыў Уіткоф, магчыма, правёў сустрэчу з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным падчас сваёй паездкі ў Маскву. Таксама вёў перамовы з прадстаўнікамі Савудаўскай Арабіі і Катара.
Пра гэта паведамляе Fox News.
Так, вядучы тэлеканала Fox News Шон Хеніці заявіў аб тым, што спецыяльны пасланнік амерыканскага прэзідэнта паразмаўляў з Пуціным у Маскве. З паведамлення, Стыў Уіткоф размаўляў з расейскім дыктатарам амаль 3,5 гадзіны.
Пра што ішла размова падчас гэтай сустрэчы, вядучы амерыканскага канала не ўдакладніў. У Белым доме інфармацыю магчымых перамовах не каментуюць.
Выданне The New York Times паведаміла, што Уіткоф перад паездкай у Маскву паразмаўляў з найбліжэйшымі паплечнікамі Пуціна. Таксама ў пасланца было некалькі сустрэч з прадстаўнікамі Катара і Савудаўскай Арабіі. На іх абмеркавалі вайну ва Украіне.
Візіт Уіткофа ў Маскву.
У аўторак, 11 лютага, Стыў Уіткоф наведаў Маскву са спецыяльным візітам. Пасланнік Дональда Трампа забраў на сваім самалёце амерыканскага настаўніка Марка Фогеля.
Амерыканец быў зняволены ў Расеі паводле абвінавачаннч ў захоўванні наркотыкаў. За кратамі мужчына правёў 3 гады. Увесь гэты час ён сцвярджаў, што знойдзеныя ў яго рэчывы былі медыцынскай марыхуанай.
Урэшце ЗША і РФ удалося дамовіцца аб вяртанні амерыканца дадому. Падрабязнасці абмену Белы дом не раскрывае. Аднак Трамп назваў угоду "вельмі сумленнай, вельмі разумнай". Прэзідэнт таксама заявіў, што вызваленне Фогеля можа стаць важным крокам на шляху да заканчэння вайны ва Украіне.