BE RU EN

The Washington Post: Украіна эвакуюе жыхароў Курскай вобласці

  • 12.02.2025, 16:31

У асноўным гэта паджылыя людзі.

Сітуацыя ў Курскай вобласці працягвае пагаршацца: ужо больш за 100 расейскіх мірных жыхароў эвакуяваныя ва Украіну. Як паведамляе The Washington Post, большасць з іх – людзі сталага веку, якія прасілі УСУ аб дапамозе і былі вымушаныя пакінуць свае дамы праз бесперапынныя баявыя дзеянні. Цяпер у горадзе Сумах знаходзяцца блізу 110 эвакуяваных расейцаў, многім з якіх давялося прайсці праз цяжкія выпрабаванні.

Адзін з галоўных эпізодаў, якія сталі прычынай экстраннай эвакуацыі, адбыўся 1 лютага, калі расейскія вайскоўцы скінулі авіябомбу на інтэрнат у горадзе Суджы. Сярод эвакуяваных большасць менавіта тыя, хто знаходзіўся ў гэтым будынку.

Са слоў пацярпелых, будынак разваліўся ў выніку ўдару расейскай авіяцыі, пад заваламі апынуліся людзі, якіх даводзілася адкопваць уручную цягам дня.

Украінскія вайскоўцы адразу ж прыйшлі на дапамогу цывільным і папрасілі іх схавацца ад беспілотнікаў, якія працягвалі кружыць над горадам.

Сярод эвакуяваных таксама ёсць жыхары вёскі Казацкай Локні, якая знаходзіцца пад кантролем УСУ.

Апошнія навіны