BE RU EN

«Беларуская выведка»: Лукашэнка патрапіў на кручок

  • 12.02.2025, 16:49

Дыктатар запалоханы.

Telegram-канал «Беларуская выведка» піша аб пагрозе для Беларусі, якую прадстаўляюць вучэнні «Захад 2025». Чакаецца, што гэта будуць самыя масавыя беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні з прыцягненнем невялікага кантынгенту з Паўночнай Карэі.

«Афіцыйна будзе заяўлена аб абарончым характары. Сцэнар будзе меркаваць адбіццё агрэсіі з патэнцыялам нанясення маштабнага наступальнага кантрудару ў Заходнім і Паўднёва-Заходнім кірунку», - піша аўтар Telegram-канала.

Паводле звестак крыніц Telegram-канала, падчас вучэнняў будуць прадэманстраваныя «навучальныя пускі тактычных ядзерных сродкаў паражэння наземнага і паветранага базавання з тэрыторыі РБ». У сувязі з чым у мерапрыемствах «возьмуць маштабны ўдзел падраздзяленні ядзернай і хімічнай абароны абедзвюх дзяржаў».

«Мэта - прадэманстраваць праціўніку магчымасць і гатоўнасць ужыць тактычную ядзерную зброю ў выпадку неабходнасці і гатоўнасць ужыць захады па комплекснай радыеактыўнай абароне сваіх войск», - адзначаецца ў паведамленні.

«Захад 2025» мае дзве асноўныя мэты:

- запалохаць імавернага супраціўніка і прадэманстраваць патэнцыял, заснаваны на рэальным досведзе вайны з выкарыстаннем усіх кампанентаў і сродкаў нанясення паразы;

- Заняцце і сталае размяшчэнне войск на тэрыторыі Беларусі.

«Вынікам правядзення вучэнняў стане прынцыповы факт стварэння Войска так званай саюзнай дзяржавы і размяшчэнне гібрыдных кампанентаў войск РФ на тэрыторыі Беларусі на сталай і законнай аснове», — піша Telegram-канал.

Лукашэнка «надае гэтым вучэнням вялікае асабістае значэнне», бо моцна напалоханы паступленнем ад расейскага боку звестак аб «крытычным характары пагрозы з боку войск NATO, іх бесперапынным назапашванні і планах арганізацыі сілавой падтрымкі ў выпадку абвастрэння сітуацыі ўнутры краіны». Фактычна, сцвярджаецца ў паведамленні, што да беларускага дыктатара вядзецца інфармацыйна-псіхалагічная спецыяльная аперацыя (ІПСА).

«Мэта ІПСА - гуляць на прыроджанай параноі, трымаць дыктатара ў перманентным страху і пад псіхалагічным кантролем, для эфектыўнага ўплыву крамлёўскіх лялькаводаў», - піша «Беларуская выведка».

Апошнія навіны