BE RU EN

Зяленскі: Пуцін неўзабаве памрэ

  • 12.02.2025, 18:35

Украінскі прэзідэнт заявіў, што перажыве расейскага дыктатара.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што не дасць перамагчы расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну ў вайне супраць Украіны.

«Паслухайце, я не дам Пуціну перамагчы. Гэта тое, чым я жыву», - заявіў Зяленскі падчас інтэрв'ю The Economist, апублікаванага ў сераду, 12 лютага.

Зяленскі таксама адзначыў, што любіць свабоду і яшчэ мае час для спакойнага жыцця.

«Я люблю жыццё і свабоду. Таму я змагаюся за свабоду. І ў мяне ёсць час, а ў яго (Уладзіміра Пуціна - рэд.) няма. Ён сапраўды неўзабаве памрэ. Але я яшчэ хачу жыць, хадзіць. Мне пасля палітыкі цікава падарожнічаць па свеце. А яму - не», - заявіў украінскі прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што не мае «хваробы, звязанай з уладай».

«Я абараняю свой народ і сваю сям'ю, і мы змагаемся за выжыванне. У мяне няма ніводнай хваробы, звязанай з уладай», - заявіў Зяленскі.

Апошнія навіны