Сёння пройдуць чарговыя стыкавыя матчы Лігі чэмпіёнаў
- 12.02.2025, 19:08
Адбудуцца чатыры паядынкі.
Сёння, 12 лютага, пройдуць чарговыя стыкавыя матчы Лігі чэмпіёнаў сезона-2024/2025. У рамках гульнявога дня адбудуцца чатыры сустрэчы.
Расклад матчаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА 12 лютага:
20:45 паводле Менску. «Бруге» - «Аталанта»;
23:00 паводле Менску. «Селтык» - «Баварыя»;
23:00 паводле Менску. «Феенаорд» - «Мілан»;
23:00 паводле Менску. «Манака» - «Бенфіка».
У аўторак, 11 лютага, адбыліся чатыры з першых стыкавых матчаў плэй-оф сеткі Лігі чэмпіёнаў за права выхаду ў 1/8 фіналу турніру.
Вынікі:
«Брэст» (Францыя) - ПСЖ (Парыж, Францыя) - 0:3 (0:2)
Галы: Віцінья (21 пен.), Дэмбеле (45, 66)
«Манчэстэр Сіці» (Англія) - «Рэал» (Мадрыд, Гішпанія) - 2:3 (1:0)
Галы: Холанд (19, 80 пен.) — Мбапэ (60), Дыяс (86), Белінгем (90+2)
«Ювентус» (Турын, Італія) - ПСВ (Эйндховен, Нідэрланды) - 2:1 (1:0)
Галы: Маккені (34), Мбангула (82) — Пярышыч (56)
«Спортынг» (Лісабон, Партугалія) - «Барусія» (Дортмунд, Нямеччына) - 0:3 (0:0)
Галы: Гірасі (60), Грос (68), Адэемі (82)
Каманды, якія занялі месцы з 9-га да 16-га ў агульным этапе, былі сеянымі, яны згуляюць з клубамі, якія занялі месцы з 17-га да 24-га (не сеяныя). Стыкавыя сустрэчы ў адказ сеяныя правядуць дома. Восем пераможцаў стыкавых матчаў праб'юцца ў 1/8 фіналу, дзе згуляюць з адным з топ-8 клубаў агульнага этапу, якія будуць сеянымі пры лёсаванні.