BE RU EN

Трамп і Пуцін паразмаўлялі праз тэлефон

  • 12.02.2025, 20:09

Цяпер прэзідэнт ЗША мае намер патэлефанаваць Зяленскаму.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін правялі працяглую тэлефонную размову. Пра гэта заявіў Дональд Трамп.

Амерыканскі прэзідэнт ахарактарызаваў размову як «працяглую і вельмі прадуктыўную».

Паводле ягоных слоў, абодва лідары пагадзіліся, што трэба спыніць гібель людзей у вайне Расеі і Украіны. «Мы таксама дамовіліся аб тым, што нашы адпаведныя каманды неадкладна пачнуць перамовы», - сказаў Трамп.

Амерыканскі прэзідэнт дадаў, што мы «пачнём са званка прэзідэнту Украіны Зяленскаму, каб праінфармаваць яго пра гутарку, якая адбылася, чым я і займуся проста цяпер».

Стораны таксама абмеркавалі:

Блізкі Усход;

энэргетыку;

штучны інтэлект;

уплыў даляра.

Апошнія навіны