BE RU EN

Трамп назваў краіну, у якой сустрэнецца з Пуціным

  • 13.02.2025, 11:07

Сустрэча адбудзецца «ў не такой аддаленай будучыні».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разлічвае сустрэцца з нелегітымным прэзідэнтам краіны-агрэсаркі РФ Уладзімірам Пуціным у Савудаўскай Арабіі.

Пра гэта ён сказаў журналістам у Белым доме 12 лютага, яго цытуе BBC.

Пакуль незразумела, калі менавіта адбудзецца гэтая сустрэча, але Трамп заявіў, што гэта адбудзецца ў не такой далёкай будучыні.

Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што пакуль не плануе наведваць Украіну, аднак не выключыў магчымасці такога візіту ў будучыні.

«Мы хочам пакласці канец гэтай вайне, гэта вайна – катастрофа», - дадаў Трамп.

Як піша The Hill, Трамп паўтарыў аб сустрэчы з Пуціным некалькі разоў і адзначыў, што ў Савудаўскай Арабіі яны сустрэнуцца ў першы раз, а затым будуць наносіць візіты ў краіны адна адной.

Апошнія навіны