У Расеі разгарэўся скандал праз новы кошт «Лады»
- 13.02.2025, 12:11
Расейцы думаюць, што іх зноў падманулі.
Расейцы ўжо звыклі да таго, як іх падманваюць чыноўнікі і рэтэйлеры, але зараз іх падманулі нават уласныя аўтавытворцы, піша «Дыялог.UA».
У Казахстане расіейская Lada Aura прадаецца за 1 995 000 рублёў, у той час як у Расеі за тую ж камплектацыю просяць 2 599 000 рублёў, абураюцца расейскія СМІ.
Прычым казахстанскія пакупнікі атрымліваюць нават большы выбар: у Казахстане седан даступны ў трох камплектацыях, а ў РФ - толькі ў двух.
Але самы смешны кошт адмысловай версію з чорным дахам. У Казахстане за аўто трэба даплаціць 38 тысяч рублёў, а ў Расеі такую двухколерную афарбоўку для версіі Status (якая каштуе ўжо 2.799.000 рублёў) шчодра робяць бясплатна.
«Ну хоць недзе зніжка!» - смяюцца сацсеткі.
Lada Aura – гэта седан, які выйшаў у канцы 2024 года. Пад капотам 1,8-літровы рухавік магутнасцю 122 л.с., які працуе з варыятарам.
У 2024 году мадэль разышлася аж 263 асобнікамі прыкладна як лімітаваная серыя суперкараў Bugatti, але з варыятарам і пластыкам ад Vesta. Цікава, што гэта ўжо не першы выпадак, калі АВТОВАЗ прадае свае аўто танней за мяжой.
Раней паведамлялася, што Lada у Беларусі таксама каштуе прыкметна танней, чым у Расеі. «Расейцы, трымайцеся! Пакуль вы пераплачваеце сотні тысяч, вашы суседзі купляюць той жа аўтамабіль нармальным коштам. А вы трымаецеся, усяго вам добрага, добрага настрою!» - смяюцца ў Сеткі.