BE RU EN

У выведцы Эстоніі раскрылі планы РФ да 2030 года

  • 13.02.2025, 9:45

Кітай мае сваю зацікаўленасць у вайне супраць Украіны.

Расея стварыла 48 навукова-вытворчых цэнтраў па ўсёй краіне для распрацоўкі беспілотнікаў, бо разглядае развіццё вайсковых беспілотных тэхналогій прыярытэтным, а заходнія кампаненты для БПЛА атрымлівае дзякуючы Кітаю.

Пра гэта гаворыцца ў гадавой справаздачы Службы замежнай выведкі Эстоніі, піша «Голас Амерыкі».

Са звестак выведкі, краіна-агрэсарка РФ плануе выдаваць на гэты праект у сярэднім 1 мільярд еўраў штогод да 2030 года з мэтай стварэння мільёна працоўных месцаў для экспэртаў у галінах, якія будуць зарэгістраваны ў нацыянальнай электроннай базе звестак.

Акрамя таго, мяркуецца інтэграцыя навучання, звязанага з беспілотнікамі, на 75% адсоткаў расейскіх школ.

Згодна з дакументам, «асноўным цэнтрам» кантрабандных паставак крытычных заходніх кампанентаў для вытворчасці ўдарных дронаў у Расеі з'яўляецца Кітай. Гаворка ідзе пра блізу 80% кампанентаў, якія РФ атрымлівае праз Кітай.

Як адзначаецца ў дакуменце, вытворчасць беспілотнікаў у РФ застаецца залежнай ад заходніх кампанентаў.

«Доступ да іх - уключаючы праз пасрэднікаў у Кітаі - спрыяе агрэсіі Расеі супраць Украіны і стварае доўгатэрміновую пагрозу бяспецы Эстоніі», - папярэджваюць у выведцы.

Не вырабляючы некаторых запчастак да беспілотнікаў і імпартуючы іх з Захаду, Масква стварыла сеткі для іх набыцця, у тым ліку і шляхам залучэння кампаній з розных краін у якасці пасярэднікаў. Такім чынам роля РФ як канчатковага атрымальніка гэтых кампанентаў хаваецца.

Ключавая роля ў гэтым працэсе належыць Кітаю, які перадае кампаненты падвойнага прызначэння праз прыватныя кампаніі. Са звестак эстонскай выведкі, прадстаўніцтвы заходніх кампаній у Кітаі могуць быць уцягнутыя ў схемы пастаўкі падсанкцыйных кампанентаў.

Дырэктар Дэпартамента замежнай выведкі Эстоніі Каўпо Разін адзначыў, што Кітай мае сваю цікавасць - ён хоча прадухіліць паразу Расеі ў вайне ва Украіне, бо такі вынік азначаў бы перамогу Злучаных Штатаў, якія таксама з'яўляюцца галоўным супраціўнікам для Кітая. Акрамя таго, гэта перашкодзіла б намаганням Кітая змяніць міжнародны парадак, заснаваны на правілах, на карысць аўтарытарных рэжымаў.

«Кітай паказвае Украіну пешкай у гульні глабальных сіл, што азначае прыналежнасць да сферы ўплыву Расеі. Пазіцыя Кітая была б такой жа, калі б Эстонія была на месцы Украіны», - заявіў дырэктар Дэпартамента замежнай выведкі Эстоніі.

У выведцы таксама папярэдзілі, што максімалісцкія мэты Крамля ў дачыненні да Украіны застаюцца нязменнымі. Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін, хутчэй за ўсё, бачыць урэгуляванне вайны толькі шляхам Ялцінскага пагаднення, то бок падзелу Еўропы на сферы ўплыву.

Апошнія навіны