Лукашэнкаўскія сілавікі баяцца назваць дрон «расейскім», які выбухнуў над Гомелем
- 13.02.2025, 12:51
Баязлівая заява.
У Беларусі ў раёне горада Гомель уночы 13 лютага былі чуваць выбухі, а таксама фіксавалася ў небе падзенне аб'екта ў агні. Гэта адбылося на фоне чарговага расейскага ўдару дронамі па Украіне.
Блізкі да лукашэнкаўскіх сілавікоў Telegram-канал пацвердзіў, што ў небе над Беларуссю быў збіты дрон, але пабаяўся назваць яго расейскім.
«Сёння а 00:30 над Гомелем сістэмамі СПА УС РБ збіты транзітны госць. У кірунку Гомеля беспілотнік паляцеў пасля працы РЭБ. «Страта» апынулася на беларускай тэрыторыі, да яго трапляння ў паветраную прастору краіны СПА ўжо вяло яго, пасля чаго паспяхова знішчыла», - напісалі сілавікі.