BE RU EN

Падзеі развіваюцца імкліва

  • Уладзімір Фясенка
  • 13.02.2025, 16:54

Галоўны крытэрый далейшага развіцця перамоўнага працэсу вельмі просты.

Падзеі ў трыкутніку ЗША-Расея-Украіна пачалі рухацца імкліва, і нават шакавальна. Хтосьці ўжо чакае, што заўтра будзе мір, а хтосьці - у паніцы, што Трамп запрыязніцца з Пуціным і прымусіць украінцаў да міру на расейскіх умовах.

Раю ўсім крыху супакоіцца. З Пуціным і, асабліва з Трампам, заўтра можа быць інакш, чым сёння, а тым больш - учора. І тое, што яны гавораць не азначае, што менавіта так і будзе.

Галоўны крытэрый далейшага развіцця перамоўнага працэсу вельмі просты - гэта ўзгадненне і публічнае абвяшчэнне даты, месца, фармату і парадку дня рэальных працоўных перамоў паміж Расеяй і Украінай пры мадэрацыі ЗША, магчыма і пры ўдзеле ЕЗ.

Калі найбліжэйшы час (магчыма пасля Мюнхена, да канца лютага) мы будзем мець канкрэтную інфармацыю аб пачатку працоўных мірных перамоў, вось тады сапраўды можна будзе сказаць, што перамоўны працэс выйшаў на якасна новы ўзровень. А калі не, то гэта будзе азначаць, што ў пазіцыі Расеі нічога не памянялася. Проста Пуцін пачаў псіхалагічна апрацоўваць Трампа, але не збіраецца ісці на кампрамісны варыянт заканчэння вайны, як хочуць у камандзе Трампа.

Уладзімір Фясенка, «Фэйсбук»

Апошнія навіны