BE RU EN

Пад Масквой знішчылі найноўшыя комплексы «Валдай»

  • 13.02.2025, 20:01

ГУВ раскрыла падрабязнасці аперацыі.

Уночы з 6 на 7 лютага 2025 года на тэрыторыі вайсковай часці 52116 у горадзе Даўгапрудны пад Масквой адбыўся моцны выбух.

Як паведаміла Галоўная ўправа выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Украіны, выбухоўка знішчыла два расейскія радыёлакацыйных комплексу «Валдай», прызначаных для кругладзённага аўтаматычнага выяўлення і супрацьдзеяння БПЛА.

Адзначаецца, што гэта найноўшая распрацоўка расейскага ваенна-прамысловага комплексу – першы ўзор у сваім класе, прыняты на ўзбраенне войска дзяржавы-агрэсаркі Расеі.

«Воінская частка, на якой падарваліся «Валдаі», адказвае за бяспеку паветранай прасторы над Масквой», - дадалі ў выведцы.

Апошнія навіны