BE RU EN

Змяніўся кошт квадратнага метра жылля

  • 13.02.2025, 15:19

Каго гэта закране?

Кошт квадратнага метра жылля скарэктавалі ў Беларусі. Гэта звязана з устаноўленымі новымі лімітавымі нарматывамі кошту аднаго квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання для атрымання льготнага жыллёвага крэдыту. Змяненні рэгламентуе адпаведную пастанову Саўміна (№65 ад 3 лютага 2025-га).

Так, з 14 лютага 2025-га гранічны нарматыў кошту "квадрата" агульнай плошчы жылога памяшкання для выдачы льготнага крэдыту ў "Беларусбанку" ўстанаўліваецца сумай ад 1359 да 1968 беларускіх рублёў за метр квадратны.

Гранічны нарматыў кошту квадратнага метра агульнай плошчы жылля ўстаноўлены з 1 студзеня 2025 года і складае 1 563 беларускія рублі.

Апошнія навіны