У Беларусі ўзмоцняцца маразы
- 13.02.2025, 16:09
Да -18 градусаў.
У пятніцу, 14 лютага, раніцай і ўдзень амаль па ўсёй Беларусі пройдуць ападкі (пераважна снег), уначы яны магчымыя на поўдні краіны. Сіноптыкі папярэджваюць аб слабым тумане месцамі і галалёдзіцы на асобных адцінках дарог.
У начны час тэмпература паветра складзе ад -4 да -10 градусаў (пры прасвятленнях - да -15, на Берасцейшчыне - ад -1 да -3, у Менску - ад -8 да -10), у дзённыя гадзіны - ад -3 да -8 (на поўдні - ад 0 да -2, у сталіцы - 5-7 марозу).
У суботу прагназуецца невялікі кароткачасовы снег. Уначы будзе ад -7 да -12 (пры прасвятленнях - да -15), удзень - 1-8 марозу. У нядзелю чакаецца ўзмацненне маразоў - пры прасвятленнях уначы да -18 градусаў. Пры гэтым на захадзе краіны будзе ад -7 да -9.