FT: Трамп і Пуцін хочуць спыніць агонь ва Украіне да Вялікадня ці 9 траўня
- 13.02.2025, 18:08
У Еўропе і Украіне асцерагаюцца, што ўгода будзе нявыгаднай.
Заходнія і ўкраінскія чыноўнікі мяркуюць, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуціна і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паспрабуюць дасягнуць спынення агню да адной з дзвюх будучых дат: Вялікадня ці 9 траўня.
Пра гэта паведамляе газета Financial Times у чацвер, 13 лютага.
«Пуцін захоча [адабрэння пагаднення] у нейкі важны дзень, як гэтыя», - сказаў украінскі афіцыйны прадстаўнік.
Як сцвярджае адзін з былых высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў, пасля размовы Трампа і Пуціна «амерыканцы пачнуць успрымаць рэчы сур'ёзна, без бессэнсоўных ілюзій, якімі падманваюць украінцаў з пачатку вайны».
«Гэта разумны сэнс. І шанец спыніць вайну», - сказаў ён.
FT адзначае, што Украіна і еўрапейскія хаўруснікі зараз «назіраюць з боку, узрушаныя, баючыся, што ЗША падпішуць нявыгадную ўгоду з Пуціным для заканчэння вайны».