BE RU EN

Кіраўнік Пентагона: Трамп нікому не дазволіць ператварыць дзядзьку Сэма ў дзядзьку Лоха

  • 13.02.2025, 20:16

Піт Хегсет прыгадаў словы Дуайта Эйзенхаўэра.

Кіраўнік Пентагона Піт Хегсет чарговы раз заклікае еўрапейскіх і канадскіх партнёраў павялічыць абаронныя выдаткі, спаслаўшыся на словы прэзідэнта Дуайта Эйзенхаўэра, сказаныя ім раней.

Пра гэта ён казаў на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы міністраў абароны краінаў NATO ў Брусэлі ў чацвер, паведамляе «Еўрапейская праўда».

У сваёй заяве ён сказаў, што трэба «зрабіць NATO зноў вялікім». Потым ён успомніў пра прэзідэнта Эйзенхаўэра, які, паводле ягоных словаў, быў адным з самых заўзятых прыхільнікаў NATO.

«Ён верыў у трывалыя стасункі з Еўропай. Аднак у канцы прэзідэнцтва Эйзенхаўэра нават ён быў занепакоены тым, што Еўропа недастаткова клапоціцца пра ўласную абарону, ледзь не зрабіўшы, паводле словаў Эйзенхаўэра, з дзядзькі Сэма лоха.

Што ж, як і прэзідэнт Эйзенхаўэр, гэтая адміністрацыя верыць у альянсы, глыбока верыць у альянсы, але будзьце ўпэўненыя: прэзідэнт Трамп нікому не дазволіць ператварыць дзядзьку Сэма ў дзядзьку Лоха», – заявіў міністр абароны ЗША.

Ён падкрэсліў, што NATO – вялікі і самы паспяховы абаронны альянс у гісторыі. Але для таго, каб выдужаць у будучыні, партнёры ЗША павінны рабіць значна больш для абароны Еўропы.

Апошнія навіны