У Беларусі абнаўляюць закон аб дарожным руху
- 13.02.2025, 20:47
Будуць істотныя змены.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб змяненні Закона «Аб дарожным руху».
Дакумент абнаўляе пэўныя нормы, якія датычацца сельскагаспадарчай тэхнікі.
Адзначаецца, што цяпер максімальная дапушчальная магутнасць рухавіка для колавых трактароў і самаходных машынаў, для кіравання якімі патрабуюцца катэгорыі C, D, E, F, павялічваецца да 110,3 квт. Раней гэтае значэнне складала 80 квт.
Яшчэ адно істотнае новаўвядзенне дасць больш магчымасцяў маладым людзям. Дакладней, дакумент прадугледжвае права 17-гадовых асобаў атрымліваць дазвол на кіраванне самаходнымі машынамі сельгаспрызначэння, а таксама колавымі трактарамі са згаданымі вышэй магутнасцямі.
Такім спосабам хочуць больш актыўна задзейнічаць навучэнцаў профільных установаў адукацыі ў пасяўных і ўборачных працах.