BE RU EN

Вусік заявіў пра жаданне правесці бой з чэмпіёнам UFC

  • 13.02.2025, 21:41

У Алекса Перэйры вялікі досвед у аматарскім боксе.

Украінскі чэмпіён WBC, WBA і WBO Аляксандр Вусік заявіў, што хацеў бы правесці выставачны бой з бразільскім чэмпіёнам UFC у паўцяжкай вазе Алексам Перэйрам. Словы баксёра прыводзіць MMA Junkie.

«Можа быць – чаму б і не? Алекс хоча», – сказаў Вусік.

Перэйра 8 сакавіка будзе абараняць свой пояс супраць расейца Магамеда Анкалаева. Вусік раней гаварыў, што плануе сустрэцца з пераможцам бою Даніэль ДзюбуаДжозэф Паркер за тытул IBF (адбудзецца 22 лютага).

У Перэйры вялікі досвед у аматарскім боксе, а ў 2017-м ён правёў прафесійны бой, у якім перамог тэхнічным накаўтам суайчынніка Марсела дэ Соўзу Круза. Раней Перэйра таксама прыняў выклік ад блогера Джэйка Пола.

Апошнія навіны