BE RU EN

Паўстанцы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга захапілі беларускія дроны

  • 4.02.2025, 9:53

Фотафакт.

Паўстанцы з групоўкі M23 на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга захапілі горад Гома. Руандыйскае агенцтва вяшчання апублікавала фота беспілотнага лятальнага апарата Беркут-ВМ беларускай вытворчасці, захопленага паўстанцамі.

Cа pdtcnfr ААН і крыніц у органах бяспекі, разам з паўстанцамі ў аблозе Гомы прынялі ўдзел 3-4 тысячы руандыйскіх вайскоўцаў. Як паведамілі агенцтву AFP крыніцы ў ААН, у раёне Гомы прыбылі ад 500 да 1000 руандыйскіх салдат.

M23, вядомая таксама як «Рух 23 сакавіка» - група паўстанцаў пад кіраўніцтвам этнічных тутсі, якія ўзялі ў рукі зброю супраць кангалезскіх войскаў.

Апошнія навіны