Расейцы кінулі пазіцыі на Купянскім кірунку
- 4.02.2025, 11:49
УСУ прымусілі акупантаў уцякаць.
На Купянскім кірунку ўкраінскія абаронцы прымусілі расейскіх акупантаў кінуць некаторыя свае пазіцыі.
Пра гэта ў аўторак, 4 лютага, паведамілі ў аператыўна-стратэгічнай групоўцы войскаў "Хорціца" (АСГВ "Хорціца").
Са слоў украінскіх ваяроў, учора расейцы на Купянскім кірунку беспаспяхова праводзілі наступальныя дзеянні ў раёнах Петрапаўлаўкі, Новай Круглякаўкі і Загрызава.
“З прычыны актыўнага агнявога ўздзеяння падраздзяленняў Сіл абароны, супраціўнік быў вымушаны пакінуць свае перадавыя пазіцыі ў аднаго з населеных пунктаў”, - распавялі ў АСГВ “Хорціца”.
Цяпер, са звестак украінскіх выведчыкаў, камандаванне акупацыйнага войска спрабуе вярнуць сваіх салдат на пазіцыі, пагражаючы ім расстрэлам.