Расейскія СМІ: Верхавода тэрарыстаў у Маскве падарваў смяротнік
- 4.02.2025, 15:13
На яго целе было замацаванае выбуховае прыстасаванне.
️Падрыў у ЖК «Пунсовыя ветразі» ў Маскве мог здзейсніць смяротнік, перадаюць «РІА Новости», RT і «РЕН ТБ» са спасылкай на крыніцы. Паводле звестак тэлеканалаў, на яго целе было замацаванае выбуховае прыстасаванне.
Інцыдэнт адбыўся раніцай 3 лютага. Пры выбуху таксама загінуў 46-гадовы «кіраўнік» федэрацыі бокса «кіраўнік» «ДНР» і стваральнік тэрарыстычнага батальёна «Арбат», блізкі да збеглага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча крымінальны аўтарытэт Армэн Саркісян.
Раней расСМІ пісалі, што Армэн Саркісян удзельнічаў у перастрэлцы з чачэнскім байцом MMA Расулам Ачаевым. Стральба адбылася 14 лютага 2024 года, тады пацярпелі тры чалавекі, паведамляў Mash.
Год таму ля гатэля «Залатое кальцо» ў цэнтры Масквы адбылася аўтааварыя з удзелам дачкі Армэна Саркісяна. Журналісты заяўлялі, што пасля аварыі дзяўчына паклікала на дапамогу бацьку, які прыехаў з узброенымі ахоўнікамі.
Сцвярджалася, што двое мужчын з аўтамабіля, які трапіў у ДТЗ з удзелам дачкі кіраўніка федэрацыі бокса «ДНР», стралялі ў апанентаў з траўматычнага пісталета. Тады пацярпелі трое мужчын - чачэнскі спартовец Расул Ачаеў і двое целаахоўнікаў Саркісяна.
Па факце страляніны ля «Залатога кальца» распачалі крымінальную справу.