Кіраўнік МЗС Літвы: Ціск на Лукашэнку трэба ўзмацняць
- 4.02.2025, 15:17
Месца Беларусі - у Еўропе.
Беларусь можа стаць часткай Еўропы пасля вызвалення ад уплыву дыктатара Аляксандра Лукашэнкі і Расеі, заявіў міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс на Форуме Касцюшкі ў польскім Гданьску, піша Delfi.
«Месца Беларусі ў Еўропе, але, каб вярнуцца на еўрапейскі шлях, краіна павінна вызваліцца як ад абдымкаў дыктатара Лукашэнкі, так і ад расейскага ўплыву. Мы павінны дапамагчы дэмакратычным сілам Беларусі на гэтым шляху, бо дэмакратычная Беларусь важная для бяспекі як Літвы, так і ўсяго рэгіёна», - сказаў Будрыс.
Падчас мерапрыемства міністр таксама адзначыў, што важна працягваць падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, садзейнічаць захаванню беларускай мовы і культуры, узмацняць ціск на рэжым Лукашэнкі і садзейнічаць больш цесным сувязям дэмакратычнай Беларусі з Еўропай.