BE RU EN

Відэафакт: Украінскі Мі-17 эфектна збіў расейскі «Shahed»

  • 4.02.2025, 16:50

Чыстая і бездакорная праца ўкраінскай авіяцыі.

У сетцы апублікаваны відэазапіс, на якім зняты фрагмент баявой працы ўкраінскага экіпажа верталёта Мі-17.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, на запісе відаць, як украінскія пілоты рухаюцца паралельным курсам з варожым ударным дронам і збіваюць яго.

«Украінскі верталёт Мі-17 ляціць паралельным курсам, нацэльваецца і збівае агнём з борта расейска-іранскі цяжкі дрон-камікадзэ «Shahed». Здымка вядзецца з верталёта Airbus H125 ГПСУ, пастаўленага Францыяй. Варожы робат падае і дэтануе ў бяспечным месцы. Чыстая і бездакорная праца ўкраінскай авіяцыі!», - гаворыцца ў каментары да відэа.

Апошнія навіны