У Жлобіне падлетак сарваў і кінуў у сметнік лукашэнкаўскі сцяг
- 4.02.2025, 16:56
Сцяг вісеў на даху гіпермаркета.
У Жлобіне ў Гомельскай вобласці падлетка судзілі за сарваны і кінуты ў сметніцу чырвона-зялёны сцяг. За «здзек з дзяржаўных сімвалаў» яму прызначылі год «хатняй хіміі». Сцяг, які зняў хлопец, вісеў на даху гіпермаркета. Паводле версіі следства, ён «прадэманстраваў грэблівае і абразлівае стаўленне да дзяржаўнай сімволікі краіны».
Як піша раённая газета, выязное судовае пасяджэнне прайшло ў аўторак на базе Жлобінскага металургічнага каледжа. На яго сагналі навучэнцаў і выкладчыкаў.
Амбасада Беларусі ў Японіі прыпыняе працу кон