BE RU EN

Амбасада Беларусі ў Японіі прыпыняе працу консульскай службы

  • 4.02.2025, 17:10

Чыннік хаваецца.

Пасольства Беларусі ў Японіі з 10 лютага прыпыняе прыём грамадзян нашай краіны і іншаземцаў у консульскіх пытаннях. Адпаведнае апавяшчэнне з'явілася на сайце беларускай дыпмісіі.

«Інфармацыя аб аднаўленні працы консульскай службы пасольства будзе размешчаная дадаткова», — гаворыцца ў паведамленні.

Беларусам і іншаземцам парэкамендавалі звяртацца па консульскую дапамогу «ва ўсякую найбліжэйшую замежную ўстанову» нашай краіны.

Апошнія навіны